December 2016

S M T W T F S
    123
45 678910
1112 1314151617
1819 20212223 24
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags

July 14th, 2016

ingaret: (Default)
Thursday, July 14th, 2016 15:29
Бо пан Губка [livejournal.com profile] yozas_gubka не толькi сына нарадзiў, але i кнiгу напiсаў. I зараз збiрае грошы на яе выданне з дапамогай краўдфандынгу. На рахунку ўжо ёсць каля 200 BYN, патрэбна яшчэ каля 500 BYN. Вашыя тры рублi (за гэтую дробязь нават у ЦУМаўскай сталоўцы не паснедаеш) дапамогуць перамагчы зомбi (цi не).

Оригинал взят у [livejournal.com profile] yozas_gubka в Кніга "1813"

Учора на каўдфандынгавай прасторы ulej.by пачаўся сбор сродкаў на выданне маёй кнігі "1813" у электронным фармаце з аднайменнай навэлай у жанры зомбі-хорара:) Спасылка на старонку праекта тут: http://ulej.by/project?id=64374



Напісаў я гэтую аповесць/навэлу даволі даўно (сталыя чытачы гэтага ЖЖ ведаюць пра тое) і за гады ўносіў пэўныя праўкі, якія мне раілі зрабіць тыя, каму я дасылаў тэкст. Зараз аповед больш-менш завершаны (карэктура і рэдактура яшчэ будуць, сродкі на іх я таксама збіраю ў праекце) і таму я вырашыў паспытаць шчасця ў навамодным краўдфандынгу каб нарэшце выдаць кнігу. Кнігу электронную, выданнем і распаўсюдам якой будзе займацца партал kniharnia.by. Дарэчы, ўдзел у краўдфандынг кампаніі гэта па сутнасці перадзаказ кнігі, бо кожны спонсар які выдадкуе тры і больш новых беларускіх рублі ў выніку ўдалага заканчэння праекта атрымае асобнік кнігі ў якасці бонуса і гэта не лічачы іншых падарункаў пералічаных у праекце.